BE RU EN

У крамах Гародні з'явіліся мыйныя сродкі ў незвычайнай упакоўцы

  • 26.09.2022, 11:25

Яна нагадвае пап'е-машэ.

Незвычайнае пакаванне натуральнага выгляду закліканае скласці канкурэнцыю і з часам выцесніць мыйныя сродкі з пластыка з'едлівых колераў: аранжавага, зялёнага. А матэрыял, з якога яно вырабленае, называецца пульперкардон, расказвае rgazeta.by.

Гэта прадукцыя прадпрыемства ў перапрацоўцы біяраскладальных матэрыялаў. Пульперкардон на 100% складаецца з другаснай сыравіны. Пасля выкарыстання такое пакаванне можна выкінуць у кантэйнер для адкідаў з паперы, і яно ізноў трапіць у вытворчы цыкл. І калі такі кантэйнер будзе выкінуты са звычайным смеццем, то ў навакольным асяроддзі ён будзе паводзіць сябе, як звычайная папера.

Дарэчы, пульперкардон крыху іншай якасці мы ўжо бачылі. З яго робяць латкі для яйкаў, ячэйкі для расады, лажэменты для вінных бутэлек.

Апошнія навіны