УСУ падарвалі расейскія склады з боепрыпасамі ў дзвюх абласцях
- 5.08.2022, 21:08
Відэафакт.
У чацвер, 5 жніўня, узляцелі ў паветра яшчэ два склады з боепрыпасамі расейскіх акупантаў.
Пра гэта паведамляе Стратэгічнае камандаванне УСУ.
На гэты раз снарады на складах акупантаў здэтанавалі паблізу Такмака Запарожскай вобласці і ў Берыслаўскім раёне Херсонскай вобласці.