BE RU EN

Балгарыя спыняе выдачу расейцам візаў

  • 5.08.2022, 20:54

Хто не патрапіць у краіну.

Консульская служба Балгарыі часова спыніла выдачу турыстычных візаў расейцам. Прычынай гэтай пастановы называюць абвяшчэнне персонамі нон грата 14 супрацоўнікаў дыппрадстаўніцтва і консульскіх установаў Балгарыі ў Расеі.

Пра гэта паведамляе Асацыяцыя тураператараў Расеі.

Тураператары паведамляюць, што консульства Балгарыі ў Маскве апавясціла іх пра часовае прыпыненне прыёму дакументаў на атрыманне візаў. Гэта будзе датычыцца турыстычных падарожжаў і ўладальнікаў нерухомасці.

Пастанова пазіцыянуецца як часовая. Але як доўга прадоўжыцца гэтая паўза, пакуль невядома.

Нагадаем, што раней Латвія спыніла выдаваць візы расейцам. Адзінай магчымасцю патрапіць у краіну засталася неабходнасць паездкі на пахаванне.

Апошнія навіны