У жніўні пусцяць дадатковы аўтобус з Менска ў Мюнхен
- 5.08.2022, 20:17
Расклад.
Дадатковы аўтобус з Менска ў Мюнхен запусцяць з 17 жніўня. Такую інфармацыю публікуе «Менсктранс».
Рэйс будзе адпраўляцца з аўтавакзала «Цэнтральны» а 12-й у сярэды. Прыбыццё на канчатковы пункт у Мюнхене чакаецца а 14-й чацвярга. У дарозе аўтобус будзе 26 гадзінаў.
Адпраўленне з Мюнхена ў Менск запланаванае на пятніцу ў 13.00. У беларускую сталіцу пасажыры прыбудуць а 17-й суботы.