BE RU EN

На Валыні падрыхтавалі план эвакуацыі насельніцтва на выпадак наступлення з Беларусі

  • 5.08.2022, 18:21

Раней пра план эвакуацыі ў выпадку агрэсіі з боку Беларусі паведамлялі ў Ровенскай вобласці.

У Валынскай вобласці распрацавалі план эвакуацыі цывільных асобаў у выпадку сухапутнага наступлення з Беларусі, у першую чаргу размова ідзе пра памежныя раёны рэгіёну. Пра гэта паведаміў намеснік кіраўніка абласной ваеннай адміністрацыі Сяргей Мавенка ў каментары «Суспильному».

Паводле ягоных словаў, у выпадку неабходнасці перш за ўсё будуць эвакуяваць жыхароў Ковельскага і Камень-Кашырскага раёнаў, якія размешчаныя на мяжы з Беларуссю.

«Калі, не дай Бог, будзе прамое ўварванне – ёсць план, які быў абмеркаваны на паседжанні эвакуацыйнай камісіі. Кіраўнікі супольнасцяў і раённых вайсковых адміністрацый ведаюць, як дзейнічаць», – сказаў чыноўнік.

Ён зазначыў, што дэталі плана эвакуацыі засакрэчаныя і выказаў упэўненасць, што ўкраінскія вайскоўцы не дапусцяць маштабнага наступлення з тэрыторыі Беларусі.

Раней пра план эвакуацыі насельніцтва ў выпадку агрэсіі з боку Беларусі паведамлялі ўлады Ровенскай вобласці.

Апошнія навіны