BE RU EN

УСУ ўдарылі па складзе акупантаў у Новай Кахоўцы

  • 5.08.2022, 18:08

Фотафакт.

Украінскія вайскоўцы нанеслі чарговы ўдар па складзе расейскіх вайскоўцаў у акупаванай Новай Кахоўцы Херсонскай вобласці.

Пра гэта 5 жніўня ў Telegram паведаміла ўправа стратэгічных камунікацый УСУ.

«У Новай Кахоўцы раздаўся магутны выбух. Прамое траплянне ў чарговы склад "гуманітаркі". Оркі носяцца па ўсім горадзе з вылупленымі вачыма і поўнымі ад страху штанамі», – гаворыцца ў паведамленні.

Акупанты праводзяць у Новай Кахоўцы няспынныя праверкі мясцовых жыхароў.

«Шукаюць панічна тых, хто падае інфармацыю, а яно не працуе, бо оркаў ненавідзяць амаль усе. І куды б яны чарговы раз ні схавалі сваё дзярмо, яго знойдуць і знішчаць!» – падкрэслілі ва УСУ.

Апошнія навіны