BE RU EN

Восем беларусаў-«аўтадылераў» падманулі паўсотні расейцаў

  • 5.08.2022, 17:44

Яны правярнулі афёру з аўто з ЕЗ.

Восем жыхароў Магілёва абвінавачваюцца ў махлярстве, учыненым арганізаванай групай у значнай суме (ч.4 арт.209 КК РБ). Беларусы прыкінуліся аўтадылерамі і ашукалі паўсотні чалавек. Падрабязнасці крымінальнай справы паведамілі ў службе інфармацыі пракуратуры Магілёўскай вобласці.

Устаноўлена, што цягам некалькіх гадоў, са жніўня 2018-га да ліпеня 2021-га, беларусы размяшчалі ў інтэрнэце пад выдуманымі анкетнымі звесткамі аб'явы аб продажы грузавікоў і прычэпаў з Еўропы. У аб'явах публікавалі ілжывыя фота і апісанне, а цану ўстанаўлівалі ніжэйшую за рынкавую. Прапанова была адрасаваная расейцам, якія пражываюць у аддаленых рэгіёнах федэрацыі.

Калі знаходзіўся патэнцыйны пакупнік, ашуканцы праз тэлефон ці ў мэсэнджарах пераконвалі яго прыехаць у Магілёў і асабіста агледзець выбранае аўто. Калі чалавек прыязджаў, яго ўводзілі ў зман аб месцазнаходжанні, тэхнічных характарыстыках і кошце абранага аўто ці прычэпа, пасля чаго ўкладалася дамова платнага надання па выбары аўтамабіляў.

Пасля гэтага расейцу прапаноўвалі прыехаць у Ваўкавыск ці Слонім, там ужо складалася дамова па перагоне грузавых аўта і прычэпаў з Еўразвяза і дамова аб перадачы грошай непасрэдным прадаўцам паказанай тэхнікі.

Насамрэч у Еўропе затым набывалася састарэлая аўтатэхніка, таннейшая за аплачаную суму. Але і гэтымі грузавікамі і прычэпамі пакупнікі з Расеі не маглі скарыстацца праз вялікія сумы мытных выплат, утылізацыйнага збору, і немагчымасці зарэгістраваць і эксплуатаваць у Расеі з улікам характарыстык.

- Пацярпелымі паводле справы прызнаныя 49 расейцаў. Шкода склала амаль 360 тысяч беларускіх рублёў (больш за 140 тысяч даляраў ЗША), - пракаментавалі ў пракуратуры.

Усе абвінавачаныя да суда знаходзяцца пад вартай.

Апошнія навіны