Украінскія байцы эфектна знішчылі мінамётную батарэю ворага
- 5.08.2022, 17:25
Відэафакт.
На Святагорскім кірунку ў Данецкай вобласці ўкраінскія воіны эфектна знішчылі мінамётную батарэю расейскіх акупацыйных войскаў.
Відэа апублікавалі на старонцы Батальёна імя генерала Кульчыцкага ў Facebook.
У баі бралі ўдзел артылерыя 81-й асобнай аэрамабільнай брыгады разам з гвардзейцамі батальёна аператыўнага прызначэння імя Героя Украіны генерал-маёра Сяргея Кульчыцкага.