У адной са школ Менска ўводзяць форму для настаўнікаў
- 5.08.2022, 16:20
Такім чынам вучням будуць «прывіваць пачуццё густу».
У школе Менска №101 настаўнікі пачатковых класаў 1 верасня прыйдуць у вобразе Мэры Попінс, піша kp.by.
Разам з тым у школе праінфармавалі, што школьную форму ўводзяць не толькі для вучняў, але таксама і для настаўнікаў у рамках рэалізацыі праекта «Беллегпрама».
Як паведаміла дырэктарка школы №101 Жанна Саковіч, для настаўнікаў у школе ўжо даўно дзейнічае адзіны афіцыйна-дзелавы стыль - чорна-белы манахром. Аднак на 1 верасня настаўнікі пачатковых класаў прыйдуць у вобразе Мэры Попінс - чорных сукенках з белымі каўнерыкамі.
Са слоў дырэктаркі, задача такога эксперыменту ў тым, каб прывіць вучням пачуццё густу.