BE RU EN

Байцы «Азова» ўзялі новую партыю расейскіх палонных

  • 5.08.2022, 16:14

Сярод іх - наркаман, расейскі афіцэр, асецін і «нашчадак казакоў» з Кубані.

Байцы падраздзялення сіл спецыяльных аперацый «Азоў» узялі пяцёрку палонных расейскіх акупантаў. Пра гэта паведаміў у Telegram першы камандзір палка «Азоў» Андрэй Білецкі.

З ягоных слоў, байцы ўзялі ў палон наркамана, расейскага афіцэра, асеціна, «нашчадка казакоў» з Кубані і прымусова мабілізаванага жыхара часова акупаваных тэрыторый Данецкай вобласці.

Ён звярнуў увагу на тое, што палонныя жывыя і не пакалечаныя.

«Яны будуць добра есці і добра спаць, іх будуць лячыць украінскія лекары, пакуль яны будуць чакаць абмену. Гэта кодэкс гонару жаўнера, абавязковы для азоўца, з якой бы брыдотай ты ні меў справу - годна абыходзіцца з палонным. Мы не парушаем яго нават пасля масавага забойства нашых братоў у Аленаўцы», - заявіў Білецкі.

Апошнія навіны