Наведванне лясоў абмежавалі ў большасці раёнаў Беларусі
- 5.08.2022, 14:22
Свабодны доступ захаваўся толькі ў дзвюх абласцях.
Забароны і абмежаванні на наведванне лясоў уведзеныя ў 62 раёнах Беларусі. Аб гэтым паведамляецца на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі.
Абмежаванні ўводзяцца праз моцную спякоту. Яны закранулі чатыры вобласці. Гарадзенская «закрытая» цалкам, Менская – амаль уся, за выключэннем Стаўбцоўскага, Лагойскага і Мядзельскага раёнаў.
У Берасцейскай вобласці пад абмежаванні патрапілі дзесяць раёнаў (хадзіць у лес можна ў Берасцейскім, Камянецкім, Пружанскім, Ляхавіцкім, Ганцавіцкім і Лунінецкім). На Гомельшчыне адкрытыя для наведвання лесу Гомельскі, Светлагорскі, Буда-Кашалёўскі, Веткаўскі і Добрушскі раён.
У Магілёўскай і Віцебскай абласцях лясы пакуль што можна наведваць свабодна.