BE RU EN

Еўрапейскі трансляцыйны саюз патрабуе вызвалення Ірыны Слаўнікавай

  • 5.08.2022, 14:10

Рэжым асудзіў журналістку TVP на пяць гадоў калоніі.

Еўрапейскі трансляцыйны саюз патрабуе вызвалення журналісткі польскага тэлеканала TVP Ірыны Слаўнікавай. Рэжым Лукашэнка прысудзіў яе да пяці гадоў калоніі.

«Журналістаў Еўрапейскага трансляцыйнага саюза арыштоўваюць і саджаюць у турму ў Беларусі за тое, што яны проста выконваюць сваю працу. Мы патрабуем неадкладнага вызвалення журналісткі Ірыны Слаўнікавай і ўсіх палітычных зняволеных у Беларусі», - сказана ў заяве EBU.

Апошнія навіны