Украінскія марпехі зладзілі пастку і пачакалі, пакуль акупанты збяруцца разам
- 5.08.2022, 12:50
Групу варожых салдат у закінутым будынку знішчылі магутным ударам.
Марскія пехацінцы ўчынілі засаду і паспяхова знішчылі групу расейскіх акупантаў. Відэа ўкраінскія абаронцы абнародавалі на старонках у сацсетках.
Пра гэта паведамляецца на Facebook-старонцы Наземных войскаў УСУ.
«Марпехі дачакаліся, пакуль расейскія акупанты збяруцца ў будынку - і «насыпалі» туды», - гаворыцца ў апісанні пад відэа.