BE RU EN

Жыхарка Гародні прастаяла дзень у чарзе на мяжы

  • 5.08.2022, 12:45

У вобласці працуе толькі адзіны пункт пропуску ў Польшчу.

У Гарадзенскай вобласці працуе толькі адзіны пункт пропуску ў Польшчу - «Бераставіца». Людзі, якія паспелі перасекчы там мяжу, расказваюць, што сітуацыя пякельная. Не дапамагае нават нядаўняе новаўвядзенне з электроннай чаргой, даводзіцца чакаць вельмі доўга.

Жыхарка Гародні падзялілася з тэлеграм-каналам «Баста!» сваім досведам:

- У «Бераставіцы» ў нас быў зарэзерваваны час: 15:00-16:00. Але знаёмая за пару дзён да гэтага патрапіла ў аварыю, адным словам, да прызначанага часу мы не паспявалі, а прыехалі да 20:00 ужо жывой чаргой.

На мяжу заехалі а 19.00 наступнага дня плюс тры гадзіны правялі там.

Апошнія навіны