BE RU EN

Удар УСУ на Запарожжы: камандны пункт і склад акупантаў узляцелі ў паветра

  • 5.08.2022, 12:25

Для выніку ўкраінскім абаронцам спатрэбіліся ўсяго тры міны.

У Запарожскай вобласці байцы аднаго з падраздзяленняў Узброеных сіл Украіны знішчылі камандна-назіральны пункт і сховішча боепрыпасаў акупантаў РФ.

Для дзейсных дзеянняў украінскім абаронцам спатрэбіліся ўсяго тры міны, распавёў Аrmyinform мінамётчык УСУ Сцяпан.

Ён растлумачыў, што ў лесапаласе размяшчаўся замаскаваны камандна-назіральны пункт супраціўніка, а побач з ім - вялікі склад боекамплекта.

«Выведчыкам падраздзялення ўдалося комплексна вылічыць іх месцазнаходжанне. Дадзеныя імі каардынаты цэлі былі настолькі дакладнымі, што для выканання агнявой задачы па іх абясшкоджванні нам сапраўды спатрэбілася ўсяго тры міны…», - кажа ўкраінскі ваяр.

Адзначаецца, што УСУ зладзілі пастку для акупантаў, «засвяціўшы» фальшывыя пазіцыі. Па якіх вораг нанёс масаваны ўдар.

«А вораг, як яшчэ ў часы Другой сусветнай, ваюе ліўнямі артылерыйскіх набояў і ракет, і «мясам» сваіх жа жаўнераў. Ён днямі ўпарта б'е з усіх калібраў па нашых мішурных пазіцыях, дзе ўкраінскія вайскоўцы зымітавалі актыўнасць і хутка адышлі. Боепрыпасаў оркам не пазычаць, таму яны проста перамолваюць мінамі і набоямі «падстаўленыя» ім умацаванні», - дадалі ва УСУ.

З'явілася відэа падпаленага каля Севастопаля расейскага фрэгата

Над караблём узнімаюцца клубы чорнага дыму.

У Сеціве з'явілася відэа падпаленага расейскага фрэгата «Васіль Быкаў» ля берагоў акупаванага Крыма.

«Чакаецца, што ён неўзабаве правядзе вайсковы марскі парад на дне мора з крэйсерам «Масква», – піша Telegram-канал «Хартыя-97%».

Апошнія навіны