Акупанты падарваліся на міне, калі спрабавалі накіраваць грузавік з выбухоўкай на пазіцыі УСУ
- 5.08.2022, 11:28
Варожы КАМАЗ, напоўнены набоямі і трацілам, не дабраўся да месца прызначэння.
Расейскія акупанты, якія спрабавалі накіраваць на пазіцыю ўкраінскіх ваяроў грузавік з выбухоўкай, падарваліся на міне.
Відэазапіс падрыхтоўкі аўтамабіля і выбуху апублікаваны ў сацсетках.
«Процітанкавая міна ТМ-62 творыць цуды: варожы КамАЗ, напоўнены набоямі і трацілам, не дабраўся да месца прызначэння. Няма чаго было «Слава Расеі» крычаць. Дэгенераты», - адзначае ў паведамленні аўтар публікацыі.
Увага! Ненарматыўная лексіка!