BE RU EN

Сталі вядомыя падрабязнасці ліквідацыі камандзіра палка элітных войскаў РФ

  • 5.08.2022, 10:49

Падпалкоўнік быў знішчаны трапным стрэлам снайпера УСУ.

Сталі вядомыя падрабязнасці ліквідацыі украінскімі абаронцамі падпалкоўніка з 31-й асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгады ПДВ акупацыйнай арміі РФ Івана Паздзеева. Раней паведамлялася, што ён быў знішчаны стрэлам украінскага снайпера.

Як паведаміў у Twitter афіцэр УСУ Анатоль Штэфан («Шцірліц»), Паздзееў «зрабіў «крок добрай волі» - афіцыйна дэнацыфікаваўся і дэмілітарызаваўся».

Адзначым, што афіцэр-рашыст быў ураджэнцам сяла Усць-Цыльма (Рэспубліка Комі). Ён вучыўся ў Разанскім гвардзейскім вышэйшым паветрана-дэсантным вучылішчы імя генерала Маргелава. Пасля гэтага служыў ва Ульянаўску.

Звернем увагу, што знішчэнне ва Украіне падпалкоўніка-акупанта пацвердзілі ў РФ. Паведамленне аб гэтым апублікаваў кіраўнік Рэспублікі Комі Уладзімір Уйба.

Раней паведамлялася аб тым, што камандзір 331 парашутна-дэсантнага палка Паветрана-дэсантных войскаў акупантаў РФ Іван Паздзееў быў знішчаны трапным стрэлам снайпера Узброеных сіл Украіны.

Камандзір палка расейцаў быў ліквідаваны падчас рэкагнасцыроўкі на мясцовасці ў Херсонскай вобласці.

Апошнія навіны