BE RU EN

Расейскія камандзіры вярталіся з нарады і былі ліквідаваныя УСУ

  • 5.08.2022, 10:33

Дакладным ударам набою знішчаны шэсць камандзіраў і пяць суправаджалых шарагоўцаў.

Украінскія вайскоўцы знішчылі два аўтамабілі з расейскімі акупантамі, якія вярталіся з нарады.

Пра гэта ў Telegram паведаміў афіцэр УСУ Анатоль Штэфан, перадае УНІАН.

Вайсковец УСУ паказаў яркія кадры «дэнацыфікацыі» варожага транспарту. Са звестак Штэфана, у аўтамабілях на момант удару знаходзіліся расейскія камандзіры.

Ліквідаваны 6 камандзіраў і 5 суправаджалых шарагоўцаў.

«Рашн камандзір ехалі з нарады. А тым часам іх чакалі нашы слаўныя казакі. 6 камандзіраў і 5 зольдатэнаў афіцыйна дэнацыфікаваліся і дэмілітарызаваліся. Слава Украіне і яе ваярам», - напісаў Штэфан.

На кадрах відаць, як набой УСУ трапляе сапраўды ў аўтамабілі па ходзе руху.

З прычыны ўдару першы аўтамабіль імгненна разрываецца на часткі, другі - перакульцаецца і ў задымленым стане яшчэ нейкі час рухаецца па інэрцыі.

Апошнія навіны