BE RU EN

Пасля ўдару па аэрадроме ў Мелітопалі акупанты хаваюцца ў лясах і пасадках

  • 5.08.2022, 10:07

Такая ж сітуацыя склалася і з вайсковай часткай РФ пад Мірным.

Пасля чарговага абстрэлу аэрадрома ў Мелітопалі расейскія акупанты пачалі праводзіць ратацыю сваіх вайсковых баз.

Пра гэта піша мясцовае выданне «РІА Мелітопаль».

Так, у пасёлку Мірны ў будынку дзіцячага прытулку яны арганізоўвалі шпіталь. Аднак днямі з гэтага будынку расейцы выехалі.

Такая ж сітуацыя і з вайсковай часткай пад Мірным.

Перадыслакаваліся вайскоўцы РФ у лясніцтва перад Новафіліпаўкай, паведамляюць мясцовыя жыхары. Там усталяваны шлагбаум ля якога стаяць вайскоўцы з аўтаматамі.

«Дзе актыўны рух оркаў у Мірным, дык гэта ў будынку скрадзенай прыватнай друкарні. Там калабранты з акупантамі круцяцца з раніцы да вечара. Друкуюць прапагандысцкія газеты, якія потым на камеру раздаюць усім і ў горадзе і вёсках. Як мяркуецца, у гэтай друкарні таксама будуць друкаваць так званыя бюлетэні-апытальнікі для правядзення псеўда-рэферэндуму», - піша выданне.

Апошнія навіны