Экспэрт патлумачыў, чым небяспечны для Пуціна ягоны двайнік
- 5.08.2022, 9:55
У пэўны момант акружэнне правадыра Крамля можа прыняць сур'ёзную пастанову.
Наяўнасць у расейскага дыктатара Пуціна свайго двайніка нясе для яго асобную небяспеку. У кожны момант двайнік можа пацярпець за Пуціна, роўна як і сам прэзідэнт РФ за яго.
Пра гэта распавёў Радыё НВ псіхолаг і экспэрт у невербальнай камунікацыі Валянцін Кім.
Паводле ягоных слоў, у пэўны момант камусьці з акружэння Пуціна будзе выгадна яго «прыбраць» і пакінуць «паслухмянага» двайніка.
«Пакінуць ляльку, якая будзе проста выконваць усе загады, прыкрываючыся гэтай лялькай. І ў гэтым выпадку сам Пуцін не зацікаўлены ў тым, каб існавалі двайнікі. Таму што гэта пытанне не ягонай бяспекі, гэта пытанне ягонай небяспекі», - мяркуе экспэрт.
Пуцін, мяркуе псіхолаг, павінен баяцца наяўнасці двайнікоў больш, чым іх існавання.