BE RU EN

Rzeczpospolita: Беларускія праграмісты атрымалі 94% віз праз праграму рэлакацыі ў Польшчу

  • 5.08.2022, 9:44

Беларусы сталі другой паводле колькасці групай мігрантаў у краіне пасля ўкраінцаў.

Вайна ва Украіне ўзмацняе нястачу кадраў у польскім ІТ: заходнія кампаніі, якія сыходзяць з Расеі і Беларусі, цяпер нярэдка размяшчаюць замовы ў Польшчы. Таму чакаецца, што попыт на паслугі ІТ-спецыялістаў будзе расці, а ўхіліць нястачу кадраў дапамогуць рэлаканты з Беларусі і Расеі. Аб гэтым піша Rzeczpospolita.

Паводле справаздачы агенцтва занятасці ManpowerGroup, у ІТ-спецыялістаў - першы радок у топе дэфіцытных спецыяльнасцяў Польшчы ў 2022. Са звестак Цэнтральнай статыстычнай управы, 48% ІТ-кампаній пакутуюць ад дэфіцыту кадраў, паведамляе тэлеграм-канал аб польскім IT Dzik pic.

Са звестак польскага МЗС, да сярэдзіны ліпеня візы для рэлакацыі кваліфікаваных спецыялістаў Polish business harbour (PBH) атрымалі 44,3 тысячы беларусаў (дадатак да чэрвеньскіх звестак - 1,4 тысячы за паўмесяца). Гэта больш за 94% віз, выдадзеных грамадзянам некалькіх краін у рамках PBH. Больш за дзве пятыя з іх было выдадзена пасля пачатку расейскага ўварвання ва Украіну.

На думку Rzeczpospolita, шмат у чым дзякуючы праграме PBH беларусы сталі другой паводле колькасці групай замежнікаў у Польшчы пасля ўкраінцаў. На канец чэрвеня ў больш як 50 тысяч беларусаў быў дзейны дазвол на жыхарства ў Польшчы, са звестак Управы справамі замежнікаў.

Апошнія навіны