BE RU EN

Войскі РФ могуць адступіць ад Ізюма

  • 5.08.2022, 9:33

Амерыканскія аналітыкі назвалі ўмову.

Экспэрты ISW адзначаюць, што калі Украіна зможа ўзмацніць наступ на Ізюм і адначасова пераходзіць у контрнаступна Херсонскім кірунку, то расейскім войскам пад Харкавам, магчыма, давядзецца адступаць.

Пра гэта паведамляе амерыканскі Інстытут даследавання вайны (ISW).

Сур'ёзнасць праблемы, якая паўстане перад расейскім камандаваннем, непасрэдна залежыць ад здольнасці УСУ праводзіць маштабныя контрнаступальныя аперацыі адначасова на некалькіх кірунках.

У выпадку імклівага наступу ўкраінскіх сіл на некалькіх кірунках расейскім падраздзяленням давядзецца адмовіцца ад занятых межаў на захад ад Ізюма, ці ж максімальна доўга абараняць вузлы наземных камунікацый з РФ і спрабаваць утрымліваць цяперашнюю лінію фронту ў Харкаўскай вобласці. Аднак такія сілы трэба будзе перакідваць з іншага кірунку, што паставіць пад пагрозу паўднёвыя і ўсходнія ўчасткі фронту.

Нагадаем, апошнім часам акупанты распаўсюджваюць інфармацыю аб магчымым паўторным наступе на Харкаў. Зрэшты, кіраўнік Харкаўскай АВА Алег Сінягубаў адзначыў, што ўлада гатовая да ўсялякіх дзеянняў ворага.

Між тым дырэктар New Geopolitics Research Network Міхаіл Самусь выказаў меркаванне, што расейскія акупацыйныя войскі на сёння фізічна не могуць заняць Харкаў. Аднак калі расейцам атрымаецца прарваць абарону Данбаса, то яны паспрабуюць правесці аперацыю на Харкаўскім кірунку.

Апошнія навіны