BE RU EN

У Берасцейскай вобласці «штадлер» на Менск рэзнуўся ў аўтамабіль

  • 5.08.2022, 23:15

Цягнік два кіламетры цягнуў аўто перад сабой.

Цягнік міжрэгіянальных ліній бізнэс-класа Берасце — Менск раніцай 5 жніўня на чыгуначным пераездзе рэзнуўся ў аўтамабіль. Пра гэта паведамілі ў рэдакцыю zerkalo.io чытачы.

Цягнік адпраўляўся а 6.22 з Берасця да Менска. На тэрыторыі Івацэвіцкага раёна электравоз рэзнуўся на чыгуначным пераездзе ў легкавы аўтамабіль.

«Мы ўжо праехалі яшчэ два кіламетры пасля сутыкнення і працягнулі аўто перад сабой», - расказаў відавочца.

Інфармацыя аб пацярпелых удакладняецца. Вядома толькі, што з пасажыраў цягніка ніхто не пацярпеў. Іх перасаджваюць у дызель-цягнік да Менска.

Апошнія навіны