BE RU EN

Лукашэнкаўская прапагандыстка прынялася ўсхваляць Польшчу і Літву

  • 5.08.2022, 9:01

Глупства ці «ідэалагічная дыверсія»?

Святлана Князева - працаўніца Гомельскай тэлевізіі з 15-гадовым стажам, вядзе праграмы на рэгіянальным канале «Беларусь 4 Гомель». І ў сваёй рыторыцы ў эфіры нічым не адрозніваецца ад іншых дзяржаўных прапагандыстаў. Але пры гэтым адпачывае на Захадзе і гэтым выхваляецца, піша выданне «Флагшток».

Мяркуючы з фота, якія Князева - не проста вядучая, але і рэдактарка аддзела падрыхтоўкі тэлевізійных праграм ТРК «Гомель» - размясціла на сваёй старонцы ў Інстаграм, адпачываць для «перазагрузкі» яна ездзіць у еўрапейскія краіны «па прыгожых гарадах з багатай гісторыяй». У апошнія месяцы яна апублікавала справаздачы з краін, якія найбольш дэманізуе беларуская прапаганда - Польшчы і Літвы. Яна захапляецца старой архітэктурай, добраўпарадкаваннем. А на адной з фатаграфій з Вільні напісала: «лёгкасць, свабода, творчасць – на кожным крокую.

І ўсё б нічога, але ў сваіх эфірах прапагандыстка не стамляецца расказваць пра ўсе перавагі «беларускага шляху», распавядае пра «генацыд беларускага народа» і «варожыя» еўрапейскія краіны.

Апошнім часам нашы суседкі, якія ўваходзяць у Еўразвяз, задумаліся над тым, каб перастаць пускаць такіх асоб на сваю тэрыторыю. Так, Міністэрства ўнутраных спраў Латвіі ўжо падрыхтавала папраўкі ў правілы аб дзяржавах, грамадзяне якіх пры падачы дакументаў на візу і дазвол на жыхарства павінны праходзіць праверкі на прадмет пагрозы нацыянальнай бяспецы і грамадскаму парадку. Ужо сёння ва ўездзе ў краіну адмаўляюць тым, хто адкрыта дэманструе падтрымку вайсковай агрэсіі РФ супраць Украіны.

Апошнія навіны