Raiffeisenbank: інфляцыя ў Беларусі ў 2023 годзе можа дасягнуць 36,7%
- 3.08.2022, 15:47
Тры сцэнары развіцця сітуацыі.
Raiffeisenbank International апублікаваў несуцяшальны прагноз наконт інфляцыі ў Беларусі ў сваёй паўгадавой справаздачы. Усе тры сцэнары развіцця сітуацыі (песімістычны, базавы і аптымістычны) не прарочаць запаволення тэмпаў росту коштаў у параўнанні з 2022 годам.
У аптымістычным сцэнары прагнозу інфляцыя ў Беларусі па выніках 2022 года складзе 16,3%, у 2023-м - 20,7%, у 2024-м - 14,4%.
У базавым сцэнары RBI кошты ў Беларусі ў 2022 годзе вырастуць на 17,5%, у 2023-м - на 22,5%, у 2024-м - на 15%.
У песімістычным сцэнары інфляцыя ў Беларусі ў 2022 годзе складзе 26,9%, у 2023-м - 36,7%, у 2025-м - 19,7%.