УСУ разбілі калону варожай тэхнікі ў Луганскай вобласці
- 9.07.2022, 20:26
Вызначыліся ўкраінскія артылерысты брыгады імя караля Даніла.
Украінскія артылерысты знішчылі калону тэхнікі расейскіх акупантаў у Луганскай вобласці. Пра гэта паведамляе 24 АМБр імя караля Даніла.
"Артылерысты Каралеўскай брыгады разбіваюць калону расейскіх акупантаў. На відэа - паўтара дзясятка расейскіх танкаў і БМП у Луганскай вобласці, якіх накрывае ўкраінская артылерыя", - распавядаюць вайскоўцы.
Пры гэтым адзначаецца, што артылерысты спачатку спынілі прасоўванне калоны акупантаў, а потым знішчылі яе.