BE RU EN

Суд вынес прысуд удаве Андрэя Зэльцэра

  • 16.06.2022, 14:02

Сама Марыя ў судовых пасяджэннях не ўдзельнічала.

Суд вынес прысуд палітзняволенай Марыі Успенскай - удаве Андрэя Зэльцэра. Ёй прызначылі прымусовае лячэнне, з яе таксама спаганяюць 100 тысяч рублёў у якасці кампенсацыі за маральную шкоду. Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Так званая экспэртыза выявіла ў жанчыны псіхічны разлад. Сама Марыя ў судовых пасяджэннях не ўдзельнічала, яе інтарэсы прадстаўляе маці. Суд адбываўся ў закрытым рэжыме.

Нагадаем, Марыі Успенскай выставілі абвінавачанне ў суўдзеле ў забойстве супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка на падставе ч.2 арт.139 КК РБ. Яе затрымалі 28 верасня мінулага года - пасля перастрэлкі, у выніку якой загінулі яе муж Андрэй Зэльцэр і супрацоўнік КДБ.

Апошнія навіны