BE RU EN

Беларуска спаліла свой пашпарт на знак пратэсту

  • 11.06.2022, 18:38

Актывістка заявіла, што ёй вельмі балюча праз саўдзел Беларусі ў нападзе на Украіну.

Актывістка з Беларусі Ксенія Тарасевіч спаліла свой пашпарт на знак пратэсту, піша тэлеграм-канал «Баста!».

- Я грамадзянка Беларусі. Мне вельмі балюча, што мая краіна саўдзельнічае ў нападзе на Украіну. У Беларусі 1937 год. Людзей у турмах катуюць ні завошта, законаў няма.

З маёй тэрыторыі ляцяць ракеты і танкі ў бок Украіны! Гэты згарэлы пашпарт - меншае, што я магу зрабіць. Але хоць нешта.

Слава Украіне!

Апошнія навіны