BE RU EN

У Івацэвічах таксіст збіў бітой былога працадаўцу

  • 3.04.2022, 16:11

Відэафакт.

У Івацэвічах мужчына збіў свайго былога працадаўцу, які не хацеў прымаць яго назад на працу ў таксі, паведамляе МУС Беларусі.

71-гадовы пенсіянер раней працаваў кіроўцам таксі на мясцовага прадпрымальніка. Потым ён перайшоў працаваць у іншую фірму, але праз некаторы час захацеў вярнуцца назад. Мінулы працадаўца адмовіў яму.

Тады кіроўца падпільнаваў 46-гадовага бізнэсоўца на вуліцы і напаў на яго з бітой: спачатку пашкодзіў дах і дзверы яго аўто, а калі той выйшаў з машыны, двойчы ўдарыў па нагах.

У дачыненні да нападніка распачатая крымінальная справа за асабліва злоснае хуліганства. Яму пагражае да 10 год пазбаўлення волі.

Апошнія навіны