Трэці раўнд перамоў Украіны і РФ завяршыўся
- 7.03.2022, 21:15
Пра што дамовіліся.
Украіна і Расея завяршылі трэці раўнд перамоў, ёсць вынікі ў пытанні арганізацыі эвакуацыі мірнага насельніцтва з раёнаў, якія пакутуюць ад расейскага ўварвання, па пытанню ўрэгулявання і спынення агню кансультацыі працягваюцца. Пра гэта паведаміў у Twitter дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк.
«Трэці раўнд перамоў завяршыўся. Ёсць невялікія станоўчыя зрухі па паляпшэнні лагістыкі гуманітарных калідораў… Па базавым палітычным блоку ўрэгулявання разам са спыненнем агню і гарантыямі бяспекі інтэнсіўныя кансультацыі працягнутыя», – напісаў ён.
У відэазвароце дарадца кіраўніка АП адзначыў, што па ключавым палітычным пытанні, завяршэнні баявых дзеянняў, істотных вынікаў пакуль няма, але ён разлічвае на гэты вынік у будучыні.