BE RU EN

Параненых вайскоўцаў РФ звозяць ужо не толькі ў Беларусь і акупаваны Крым, а і ўглыб Расеі

  • 7.03.2022, 20:57

Пра гэта паведаміў заснавальнік расейскага незалежнага аналітычнага гурта Conflict Intelligence Team.

Заснавальнік расейскай незалежнай аналітычнай групы Conflict Intelligence Team Руслан Левіеў заявіў, што расейскіх вайскоўцаў, параненых падчас поўнамаштабнай вайны, якую РФ развязала ва Украіне, звозяць у Маскву, Варонеж і Санкт-Пецярбург.

У інтэрв'ю тэлеканалу Настоящее время Левіеў сказаў, што, на яго думку, з пачатку поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну было паранена не менш за 5 тысяч расейскіх жаўнераў.

«…Мы бачым, што задзейнічаныя шпіталі не толькі ў Беларусі і ў Крыме, але мы бачым прывоз параненых і ў Маскву, у Варонеж, Санкт-Пецярбург. Прывоз параненых ёсць ужо і ў глыбіні Расеі. Нашы адзнакі што да параненых і забітых, як правіла, як заўсёды ніжэйшыя, чым заяўляюць іншыя, таму што мы, называючы лічбы, стараемся іх аргументаваць, таму што калі ў нас спытаюць: «Чаму вы называеце менавіта такую лічбу» — мы гатовы яе давесці», — патлумачыў ён.

Апошнія навіны