Nissan спыняе вытворчасць і продаж аўтамабіляў у Расеі
- 7.03.2022, 20:51
Акрамя таго, кампанія стварае фонд сумаю 2,5 мільёны еўраў для Украіны.
Японская карпарацыя Nissan Motor Co. спыніла экспарт аўтамабіляў у Расею і чакае спынення вытворчасці аўто на заводзе ў Санкт-Пецярбургу. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні на сайце карпарацыі, піша unian.net.
«Што датычыцца нашых расейскіх аперацый, Nissan прыпыніў экспарт аўтамабіляў у Расею і чакае, што ў хуткім часе вытворчасць на нашым заводзе ў Санкт-Пецярбургу спыніцца», – гаворыцца ў паведамленні.
Акрамя таго, кампанія стварае фонд сумаю 2,5 мільёна еўраў для пераадолення гуманітарнага крызісу ва Украіне.
Між іншым, праз гэты фонд Nissan перадасць 1 мільён еўраў Чырвонаму Крыжу і іншым некамерцыйным арганізацыям для гуманітарнай падтрымкі пацярпелым у выніку вайны сем'ям і дзецям.
Nissan таксама вылучыў у гэты спецыяльны фонд 1,5 мільёна еўраў для забеспячэння фінансавай стабільнасці і сталай падтрымкі супрацоўнікаў карпарацыі і іх сем'яў.
У некаторых выпадках кампанія акажа падтрымку ў выглядзе транспартных сродкаў.