У Старабельску жыхары знялі сцяг акупантаў і праспявалі гімн Украіны
- 7.03.2022, 20:18
Відэафакт.
Жыхары акупаванага Старабельску ў Луганскай вобласці знялі з флагштока сцяг так званай «ЛНР».
Пра гэта паведаміў кіраўнік Луганскай ВЦА Сяргей Гайдай у Facebook.
На відэа бачна, што людзі сабраліся каля адміністрацыйнага будынку са сцягамі Украіны.
Спяваючы гімн Украіны, яны знялі з флагштока сцяг так званай «ЛНР».
Мяркуючы на паведамленне Гайдая, пасля гэтага яны паднялі ўкраінскі сцяг, аднак гэта не зафіксавана на відэа.