BE RU EN

Абаронцы Марыупаля знішчылі амаль 40 расейскіх акупантаў

  • 7.03.2022, 20:12

Была знішчаная цэлая танкавая рота агрэсара.

Украінскія абаронцы Марыупаля знішчылі амаль 40 расейскіх акупантаў.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні штаба Аперацыі Аб'яднаных сіл у сацыяльнай сетцы Facebook.

«Расейскія акупанты ў баях за «Горад-герой Украіны» нясуць каласальныя страты. Так, сёння марскія пяхотнікі і вайскоўцы палка «Азоў» знішчылі цэлую танкавую роту агрэсара, а таксама 6 баявых браніраваных машын і амаль 40 захопнікаў», - гаворыцца ў паведамленні.

Акрамя гэтага, у рукі воінаў Аб'яднаных сіл патрапіла дакументацыя крамлёўскіх акупантаў з паіменным спісам асабовага складу падраздзялення і адрасамі іх пражывання.

Апошнія навіны