BE RU EN

Віцэ-прэм'ер Украіны: Расейцы катэгарычна адмаўляюцца забіраць целы сваіх жаўнераў

  • 7.03.2022, 19:52

Улады РФ так робяць, каб расейскія маці, жонкі, дочкі не даведаліся пра сапраўдныя маштабы вайны.

Украінская віцэ-прэм'ер-міністарка - міністарка ў пытаннях рэінтэграцыі часова акупаваных тэрыторый Ірына Верашчук адзначае, што расейскае кіраўніцтва катэгарычна адмаўляецца забіраць з Украіны сваіх загінулых вайскоўцаў. Пра гэта паведамляецца на старонцы міністэрства ў пытаннях рэінтэграцыі часова акупаваных тэрыторый у сацыяльнай сетцы Facebook.

«Расейцы адмаўляюцца нават весці перамовы што да гэтай праблемы. Відавочна, мяркуючы, што целы вайскоўцаў Расейскай Федэрацыі не вартыя патрапіць да сябе на радзіму і быць пахаванымі па-чалавечы. Разам з тым Кабінетам міністраў Украіны быў распрацаваны і зацверджаны пакрокавы парадак ажыццяўлення іх перадачы», - падкрэсліла Верашчук.

«Яны пакідаюць сваіх загінулых тут, ва Украіне, без права пахавання на землях Расейскай Федэрацыі з адной мэтай: каб расейскія маці, жонкі, дочкі не даведаліся пра сапраўдныя маштабы развязанай Уладзімірам Пуціным вайны, пра тысячы і тысячы забітых і пра крах, які чакае Расею, калі гэтая вайна будзе працягвацца яшчэ нейкі час», - сказала Верашчук.

Апошнія навіны