BE RU EN

Курс расейскага рубля да даляра за дзень абваліўся на 20 працэнтаў

  • 7.03.2022, 19:29

Ужо 150.

Курс расейскага рубля 7 сакавіка абваліўся ў дачыненнях да даляра і еўра да рэкордных адзнак.

Пра гэта сведчаць звесткі пазабіржавага рынку Forex.

Да вечара даляр каштаваў 150 рублёў, еўра прадаваўся па 164,5 рубля. За дзень еўра і даляр умацаваліся ў дачыненні да рубля на 22-23%.

4 сакавіка Банк Расеі панізіў афіцыйныя курсы даляра і еўра да 105,8124 і 116,5312 рубля адпаведна, паведамлялася, што яны будуць дзейнічаць з 5 сакавіка.

ЦБ прыпыніў таргі на ўсіх рынках Маскоўскай біржы да 9 сакавіка.

Апошнія навіны