BE RU EN

Польшча дазволіла ўкраінскім уцекачам жыць і працаваць у краіне 18 месяцаў

  • 7.03.2022, 18:42

Палякі, якія прымаюць дамоў уцекачоў з Украіны, атрымаюць фінансавыя выплаты.

Польшча прыняла закон аб дапамозе ўкраінскім уцекачам, якія бягуць ад уварвання Расеі. Паводле апошніх звестак, у краіну ўехаў амаль 1 мільёна перасяленцаў з Украіны - гэта жанчыны, дзеці і пажылыя людзі, піша unian.net.

Польскі прэм'ер Матэвуш Маравецкі заявіў, што польскія сем'і, якія прымуць уцекачоў, будуць атрымліваць фінансавыя выплаты 1200 злотых у месяц (амаль 260 даляраў).

Грамадзяне Украіны на законных падставах могуць заставацца ў Польшчы 18 месяцаў. Грамадзяне Украіны змогуць спакойна працаваць у Польшчы. Тэрмін знаходжання можа быць працягнуты яшчэ на 18 месяцаў, усяго грамадзяне Украіны змогуць прабыць у Польшчы да 3 гадоў.

Акрамя таго, ва ўкраінцаў будзе доступ да дзяржаўных паслуг на агульных падставах.

Органы мясцовай улады атрымаюць фінансавую падтрымку для забеспячэння доступу ўкраінцаў да адукацыі і медыцыны.

Апошнія навіны