BE RU EN

У Ірландыі грузавік пратараніў браму амбасады РФ у Дубліне

  • 7.03.2022, 18:27

Кіроўца грузавіка заявіў, што расейскія дыпламаты павінны пакінуць яго краіну.

У Ірландыі грузавік пратараніў браму амбасады РФ у Дубліне, паведамляе unian.net.

Кіроўца грузавіка, які назваў сябе «простым рабацягам» патлумачыў свае дзеянні пратэстам супраць вайны ва Украіне. «Я хачу, каб амбасадар і ягоныя калегі пакінулі гэтую краіну. Гэтую свабодную краіну», - заявіў ён.

У выніку інцыдэнту ніхто не пацярпеў. Мужчыну затрымала паліцыя.

Апошнія навіны