«Украіна праводзіць дэмілітарызацыю РФ»
- 7.03.2022, 18:15
Войскі Расеі працягваюць страчваць тэхніку, дэзертыраваць, а ўкраінцы жартуюць пра гэта ў сацсетках.
7 сакавіка - дванаццаты дзень поўнамаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну. За гэты час у вайскоўцаў РФ хто толькі не скраў тэхніку: «шпана» з Абалонскага раёна, якая забрала БТР або, напрыклад, мужчына на трактары, які адбуксіраваў сабе танк. Наш народ не перамагчы, а НВ сабрала доказы гэтага з сацсетак.
Стэндапер Антон Цімашэнка коратка падсумаваў усе страты войскаў РФ за 12 дзён вайны.
Цяпер усе пачнуць карыстацца Укрпоштай.
Антон Цімашэнка пракаментаваў гэты выпадак з працаўніком пошты.
Вось вам узровень СПА (супрацьпаветраная абарона).
Без мэмаў пра гэта не абышлося.
Да прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна звяртаюцца ўжо ўкраінскія чарвякі: яны наеліся. Пра гэта напісаў блогер Антон Ходза.
Нагадваем, што Пуцін планаваў дэмілітарызацыю і дэнацыфікацыю Украіны. А выйшла наадварот.
Вельмі наадварот.
Проста зусім наадварот.