Украіна патапіла гонар Чарнаморскага флоту РФ
- 7.03.2022, 17:53
Дэталі аперацыі.
Украінскія вайскоўцы ля берагоў Адэсы патапілі гонар Чарнаморскага флоту РФ - найноўшы патрульны карабель праекта 22160 «Васіль Быкаў». Для гэтай мэты была праведзеная цэлая спецаперацыя.
Пра гэта паведамляе выданне "Думская".
Паведамляецца, што сёння пацвердзілася інфармацыя аб паспяховай аперацыі Вайскова-марскіх сіл Украіны для знішчэння расейскага карабля. Паводле інфармацыі выдання, учора гэты ракетны карвет, якія па сваім баявым патэнцыяле перавышае ўсё, чым валодае Украіна, трапіў пад удар марской рэактыўнай артылерыі.
Карабель затануў ужо сёння, на гэты момант інфармацыі аб лёсе экіпажа няма, але расейскія караблі не падбяруцца, бо гэты раён закрываюць сродкі СПА.
Спецыяльная аперацыя
Як стала вядома «Думской», «Быкаў» быў затоплены падчас вайскова-марской аперацыі. Да гэтага некалькі дзён караблі Чарнаморскага флоту РФ спрабавалі патапіць украінскія лёгкія катэры, і адзін з іх удалося ўсё ж патапіць, але большую частку экіпажа выратавалі.
Як выявілася, украінскія катэры заваблівалі расейцаў на замаскаваную агнявую пазіцыю адной з артылерыйскіх брыгад.
Нагадаем, раней паведамлялася, што пад Адэсай удалося патапіць расейскі карабель, але падрабязнасці не паведамляліся.