BE RU EN

Нясвіжскі завод медпрэпаратаў адчувае цяжкасці з сыравінай

  • 7.03.2022, 17:07

НЗМП - найбуйнейшы вытворца інфузійных лекавых сродкаў у Беларусі.

Тэлеграм-каналу «Белыя халаты» паступіла інфармацыя, што ААТ «Нясвіжскі завод медыцынскіх прэпаратаў» адчувае цяжкасці з сыравінай. ААТ НЗМП - гэта найбуйнейшы вытворца інфузійных лекавых сродкаў у Беларусі.

Звязаная цяжкасць працы з тым, што бутэльку для фасоўкі інфузійных раствораў, а таксама корак і каўпачок да яе закуплялі ва Украіне.

Цяпер, калі закупкі ва Украіне сталі немагчымымі, здзяйсняюцца спробы пошуку, дзе можна набыць фасовачныя матэрыялы.

Акрамя таго, пад інфузійныя растворы таксама закупляліся кантэйнеры ПВХ з Італіі і конусы да іх. Гэтыя пастаўкі пакуль не спыненыя, але рызыка спынення ёсць з прычыны санкцый, ужытых да банкаў Беларусі.

Інфузійныя лекі былі таварам павышанага попыту цягам апошніх двух гадоў падчас пандэміі, выдатак быў грандыёзным. Цяпер рэалізуюцца запасы лекавых сродкаў, але нельга выключыць, што кропкавае знікненне фізраствораў з розных лякарняў Беларусі звязанае менавіта з праблемамі вытворчасці на НЗМП.

Апошнія навіны