СМІ: У Менску прызямліўся самалёт Віктара Януковіча
- 7.03.2022, 16:48
Беглы экс-прэзідэнт ва Украіне асуджаны за дзяржзраду.
Дарадца міністра ўнутраных спраў Украіны Антон Герашчанка са спасылкай на расейскія Telegram-каналы паведаміў, што экс-прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч прыляцеў у Менск.
«У Менску цяпер будзе садзіцца самалёт (RA-09617) Віктара Януковіча. Вылет быў з Унукава», - сказана ў адным з каналаў.
Нагадаем, раней у СМІ з'яўлялася інфармацыя аб тым, што Расея хоча абвясціць Януковіча «прэзідэнтам».
Як вядома, ва Украіне супраць Януковіча вядзецца расследаванне шэрагу спраў, ён ужо асуджаны за дзяржаўную здраду да 13 гадоў пазбаўлення волі.