BE RU EN

Паўднёвая Карэя ўводзіць санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі

  • 7.03.2022, 16:13

Санкцыі ўвялі і супраць Крамля.

Паўднёвая Карэя ўводзіць новыя санкцыі супраць улад Расеі і Беларусі. Паводле інфармацыі МЗС краіны, прыпыняюцца аперацыі з сямю буйнымі расейскімі банкамі, выдадзенае абмежаванне на гандаль расейскімі дзяржаўнымі аблігацыямі, а таксама гаворыцца аб адключэнні банкаў ад сістэмы SWIFT.

28 лютага ўрад Карэі наважыў ужыць захады экспартнага кантролю супраць Расеі для мірнага развязання ваеннага канфлікту ва Украіне. А 6 сакавіка Карэя прыняла пастанову ўвесці аналагічныя захады ў дачыненні да Беларусі, якая дапамагае ўварванню Расеі ва Украіну.

«Захады экспартнага кантролю да Беларусі будуць ужывацца гэтак жа, як і да Расеі», - гаворыцца ў паведамленні карэйскага ўрада.

Апошнія навіны