BE RU EN

Расейскія жаўнеры пачалі дэзертыраваць нават па дарозе ва Украіну

  • 7.03.2022, 15:43

Нават спецслужбы РФ нічога не могуць з гэтым зрабіць.

Дэзерцірства сярод акупантаў становіцца масавым - захопнікі бягуць з войска нават па дарозе ва Украіну.

Пра гэта СБУ распавёў палонны расейскі тэхнік. Ягонай галоўнай задачай быў вываз няспраўных баявых машын РФ з украінскай тэрыторыі, піша unian.net.

Ён здзейсніў некалькі паходаў з Крыма ў Херсонскую і Мікалаеўскую вобласці і бачыў маштабы дэзерцірства.

«Шмат хто ўцякае нават падчас дарогі, ніхто нікому нічога не кажа. Нават узброеныя сілы супраць. Нам пагражаюць 7 гадамі турмы і гэта адзінае, што трымае», - прызнаецца палонны.

З ягоных слоў, нават расейская ФСБ, афіцэры якой прымацаваныя да кожнай батальённа-тактычнай выведвальнай групы, бяссільная: «Яны проста самаўхіліліся. Не даюць канкрэтныя задачы, проста пра нешта гавораць у індывідуальным парадку».

Апошнія навіны