BE RU EN

На «Беларуськаліі» праз адсутнасць збыту спыніліся адразу два руднікі

  • 7.03.2022, 15:26

Шахцёры баяцца за свае працоўныя месцы.

На ААТ «Беларуськаліі», як паведамляе Telegram-канал «Беларускага аб'яднання рабочых», спыніліся 1-ы і 3-і руднікі.

Удакладняецца інфармацыя наконт 2-га рудніку. Выходзіць, што з чатырох, як мінімум, не працуюць два.

«Доступ да схем працы і адгрузкі, якія раней былі даступныя, перакрылі амаль для ўсіх падраздзяленняў, застаўся толькі ў профільных работнікаў, якія непасрэдна кантралююць гэтыя працэсы.

Кіраўніцтва таварыства ўсімі сіламі спрабуе ўтаіць рэальны стан спраў. А ён максімальна гаротны, гэта факт. У гэты момант адбываецца загрузка ўсіх складоў, але што рабіць будуць далей - ніхто не ведае. У казкі начальства, пра тое, што Пуцін неўзабаве захопіць Украіну і будзе праводзіцца адгрузка з Адэсы, ужо не вераць нават ябацькі. Што ж будзе, калі пачнуцца масавыя скарачэнні? Найбліжэйшым часам даведаемся. І гэта толькі пачатак», - піша Telegram-канал.

Салігорскія шахцёры баяцца за свае працоўныя месцы. Адзначым, што прадпрыемства не толькі горадаўтваральнае, але таксама з'яўляецца асноўным пастаўшчыком валюты ў бюджэт.

Апошнія навіны