Добраахвотнікі з тэрабароны знішчылі найноўшы расейскі ЗРК «Тор-М2»
- 7.03.2022, 15:06
Яго кошт - $15 мільёнаў.
Атрад украінскай тэрабароны захапіў і знішчыў найноўшы расейскі зенітна-ракетны комплекс «Тор-М2».
Пра гэта ў «Фэйсбуку» піша ўкраінскі журналіст Юры Бутусаў:
- Сябры, віншую.
З гэтым поспехам, такая машына каштуе на экспарт да 15 мільёнаў даляраў. Разумею, што не заўсёды ёсць магчымасць эвакуяваць, бо вораг побач. Але калі ёсць магчымасць вывезці да нас у тыл - калі ласка. У нас ёсць спецыялісты па «Торах», мы можам такую машыну выкарыстаць. І такія машыны вельмі цікавыя для нашых хаўруснікаў у ЗША.