Украінскія ракетчыкі ўзарвалі паліўную базу акупантаў у Луганску
- 7.03.2022, 14:30
Ювелірная праца.
Украінскія ракетчыкі нанеслі дакладны ўдар па паліўнай базе расейскага войска ў Луганску. Пра гэта паведаміў журналіст Юры Бутусаў у «Фэйсбуку».
З ягоных слоў, на паліўнай базе ўспыхнуў пажар. У выніку знішчаная вялікая колькасць паліва, якім вораг забяспечвае свае войскі на Луганскім кірунку.