Штурман збітага расейскага Мі-8 заклікаў сваіх таварышаў пакінуць Украіну
- 7.03.2022, 14:09
Акупант звярнуўся да сваіх таварышаў.
Дарадца міністра ўнутраных спраў Украіны Антон Герашчанка апублікаваў у сваім Telegram-канале відэа (мы не будзем публікаваць яго праз жорсткія кадры), як абгарэлы штурман збітага акупацыйнага верталёта Мі-8 заклікае сваіх калегаў спыніць вайну і пакінуць Украіну.
«Хачу звярнуцца да грамадзян Расейскай Федэрацыі і да сваіх калег. Дарагія сябры, я прашу вас спыніць гэтыя дзеянні і вярнуцца дадому. У іх мірнае насельніцтва, дзеці, жанчыны, яны ні ў чым не вінаватыя. Яшчэ раз прашу вас раздумацца і вярнуцца дадому, спыніць гэта ўсё», - сказаў паранены штурман.