BE RU EN

Акупанты абстралялі і пераехалі танкам аўто «Укрпошты», якое развозіла пенсіі

  • 7.03.2022, 12:53

Два чалавекі загінулі.

У Запарожскай вобласці расейскія вайскоўцы абстралялі аўто "Укрпошты" і пераехалі яго: загінулі два супрацоўнікі пошты, якія развозілі пенсіі, паведамляе Запарожская абласная ваенная адміністрацыя ў telegram.

Са звестак "Укрпошты", гэта былі расейскія вайскоўцы-кадыраўцы, трагедыя адбылася 5 сакавіка. На месцы загінулі мужчына і жанчына.

Супрацоўнікі "Укрпошты" развозілі пенсіі і пошту па маршруце, які праходзіць праз населеныя пункты Арэхава, Амельнік, Ягораўка і Навасёлаўка.

Па дарозе паміж населенымі пунктамі Ягораўка і Навасёлаўка на сустрэчу аўто выехаў танк. Кіроўца аўтамабіля ўзяў крыху направа, каб прапусціць вайсковую тэхніку. У адказ расейскія жаўнеры здалёк адкрылі агонь па цывільным аўтамабілі, а затым наехалі на яго.

Цяпер гэты аўтамабіль стаіць на дарозе паміж населенымі пунктамі Ягораўка і Навасёлаўка.

6 сакавіка калегі з "Укрпошты" паспрабавалі забраць загінулых калегаў, бо спадзяваліся, што нехта выжыў.

Але прыбыўшы на месца трагедыі, яны паспелі толькі сфатаграфаваць месца здарэння, бо пачалі з'яўляцца танкі акупантаў і заставацца на гэтым месцы было небяспечна для ўласнага жыцця.

Разбіты аўтамабіль з целамі загінулых супрацоўнікаў пошты застаўся стаяць у полі.

Апошнія навіны