Генштаб УСУ падаў самыя апошнія звесткі аб стратах расейскіх акупантаў
- 7.03.2022, 11:37
Больш за 11 тысяч загінулых жаўнераў РФ.
Войскі РФ, якія ўварваліся на тэрыторыю Украіны, працягваюць несці велізарныя страты.
Пра гэта паведамляе прэс-цэнтр Генштаба УСУ.
Як адзначаецца, агульныя баявыя страты супраціўніка з 24.02 да 07.03 прыблізна склалі:
асабовага складу - больш за 11 тысяч чалавек,
танкаў ‒ 290 адз,
Баявых браняваных машын - 999 адз,
артылерыйскіх сістэм -117 адз,
РСЗА - 50 адз,
сродкі СПА - 23 адз,
самалётаў - 46 адз,
гелікаптэр - 68 адз,
аўтамабільнай тэхнікі - 454 адз,
караблі/катэры - 3 адз,
цыстэрнаў з ГЗМ - 60,
БПЛА аператыўна-тактычнага ўзроўню - 7,
"Звесткі ўдакладняюцца. Падлік ускладняецца высокай інтэнсіўнасцю баявых дзеянняў", - дадалі ў Генштабе.